Марыя
Барадзіна
Два капрычо пра залатыя валасы
1
Залатыя вандроўкі.
Як доўга ў душах прысутных
змагаўся адчай
і ўсход касавокага сонца?
Дудар праважаў
свой кавалак засохлага
хлеба
з маркотнай вяргіняй –
каму ты патрэбны?
Манускрыпты чытаюць
прапраўнукі Мура
на мове Элама
на мове няіснай
2
Там, за шклістаю мэсай
дзе безьліч крывавых крыжоў
мніх празрысты
узносіціць літаньні
У крышталёвым люстэрку
валасоў крышталёвыя кольцы
вялебныя хвалі
і порт апусьцелы
Марны крык чалавечы.
Адвечны. Тонкіх костачак
роспачны танец.
Пах сандалу шнуры зацягнуў
залатыя…
Нактурн пра дымны ранак, скрыпку і чуйны голас
Сьвітанак. Сьметанковыя
адценьні
размазаны на шыбах, і
мальбэртам
мой твар становіцца. Скажы
мне, хто я?
– Незагойны адбітак
ласкавага пальца
Наперад і ўверх у яркай
цемры
узьлятаючы ў сёдлы зь
мяккай скуры
там, дзе слупы зьвінуліся
ад болю
– Прыліў, што дзеліць нас з
табою
Дваюся я: пытаньнем і
адказам
званьніцаю й мокрай
брукаванкай
я – вышываны сьцяг, я –
выснажаны ветах
– Стыхія… і ня вылавіць ні
слова…
Чорнае капрычо
Маці Божая! Колькі падэшваў
танцавала на высьпе ўсіх
самагубцаў
і адно суцяшэньне было ў іх
– хвалісты
смаляны перавал –
Мастом у вар’яцтва.
Дугой у колер.
Нават муміі плакалі перад
гэтым роспачна юным
абліччам
з глухім трэскам ламаючы
кволыя рукі
чорнагоркія бровы –
Мастом у вар’яцтва.
Дугой у колер.
І мурыны ў палацах Магрыбу
чарнакніжныя сьпевы
паўднёвых шыротаў
аглушальны спакой салаўінай
Альгамбры
маўрытанскі пагляд
у мёртвасьцюдзёных пячорах
прагрызеных гораў.
Індзейскі прынц
у далёкім возеры цёмным
апусьцілі рукі па самыя
плечы
каб да мяккага дна
дакрануцца
дзеці тых, хто забыў сваю
назву
Ліўся долу смалісты колер
агаляючы подых вясельны
подых пасмаў вясновых
супернічаў золатам з сонцам
варушыўся ў скрадзеных
промнях
зьмей імклівай дарогі
і пяскі ружовашчокія
падымалі галовы заспаныя
І ішлі пераможцы! Апошні
раз зьбіраючы доўгія косьці
ў вечны горад, да зор
да мастоў паміх небам і
сэрцам
А наперадзе крокамі плавіў
пояс самлелага шляху
той, адзіны, у коле
з вогненных пёраў арліных
У боскай гармоніі сьпеў
калаціўся ад плачу
шчасьлівага
за сьляпучаю лініяй ветру
іх чакалі зламаныя стрэлы
і пачатак крыві аглушаў
глыбінёю ясна-зялёнага неба
ваяўнічы спакой
разьвітальна ўздымаў
гарызонты