Эла Кулеш
Абудзіце Бога
Не існуе анічога новага
па-за намі. Мы жывем неадлучна ад гэтага сьвету й міжволі люструем яго ў сваёй
душы. Л ю с т р а в а нь н е ляжыць у аснове нашага быцьця. Усё, што ёсьць
вонкі, ёсьць унутры: зямля, вецер, крылы, промні, кветкі, коткі, сутарэньні,
кнігі, кубкі кавы, лесьвіцы, зброя, лекі й нават б о г і1 . Знайсьці іх лёгка. Хаця да кожнага патрэбныя свае
ключы. І гэтыя ключы – с л о в ы.
Богі – жыхары нашага
ўнутранага Неба, глябальныя праграмы псыхікі, прычыны, сьледствы й судзьдзі
нашых учынкаў. Напрыклад, Лада – сьведка шчасьця ды ўдачы. Пярун – першанства,
рашучасьць і сіла духу. Мара – рух і перамена, што адбываецца па-за воляй
чалавека, а таму не заўсёды ўспрымаецца як дабро.
Заўважце, усе в я р х о ў н ы я богі й героі – грымотнікі ды дажджавікі (Пярун, Зэўс, Індра,
інш.). Як гэта нагадвае нашую найвышэйшую інстанцыю – сумленьне: то бізун, то
пернік! Таксама на капрызы надвор’я падобныя й нашы эмоцыі, на грукат неба –
нашая мова. А што як ні эмоцыі ды словы вызначаюць чалавечае ў чалавеку?
Варта зьвярнуцца да
псыхалягічнай тэорыі Фігуры й Фона, якая кажа: усё, што ёсьць звычайным,
прадказальным, ёсьць Фонам. А зьмена спараджае Фігуру. Фон заўсёды па-за
сьвядомай увагай. Фон ня мае імёнаў. Ён – безназоўны. Богі маюць імёны. Яны,
бадай, к л ю- ч а в ы я Фігуры нашае
душы. Зьмена спараджае бога. І таму, мажліва, некаторыя дасьледчыкі называюць
Мару галоўнай рожаніцай Сусьвету й багіняй сьмерці адначасова. Мару ж можна
атаесаміць і з усходам сонца (параўнайце: раніца – ‘morning’ (ангельск.),
‘Morgen’ (ням.)). Гэтаксама, як вядома, жыцьцё пачалося з м о р а. І чалавек на 70% складаецца з
салёнай вады.
Самым рухавым і непрадказальным ёсьць вецер. Таму пра ягонага бога
памятаюць нездарма. Хаця вынік “працы” ветру ня быў заўсёды відавочны для
старажытнага чалавека – гэта цяпер мы ведаем, што ён, напрыклад, пераносіць
споры многіх расьлінаў. Вецер хутчэй параўноўваўся з русалкай: гушкаецца на
бярозе, нічога ня есьць, нічога ня мае, гаварыць па-чалавечы ня можа – толькі
лялякае штосьці незразумелае. Бог ветру – самы чулы бог. Ён адзіны можа лашчыць пяшчотней,
чым рука чалавека, можа грэць, душыць, студзіць, цалаваць, зьдзеквацца, выць
ваўком, сьвістаць, плакаць, шаптаць, грукаць дзвярыма. На такое, сапраўды,
здатны толькі вецер. Але чаму ня ён галоўны? Можа, таму, што ён занадта
набліжаецца да чалавека? Да ветру мы яшчэ вернемся й разгадаем адну з самых
прывабных для аматараў міталёгіі й фэнтэзі2
таямніцу.
Падымемся вышэй і зьвернем
увагу на надвор’е. Хм а р а (!) корміць зямлю вадой, маланка зьнішчае сухастой
і дорыць старажытнаму чалавеку агонь. Таму верхавенства й належыць Пяруну (на
думку некаторых, Пярун і азначае – “першы”, што яднае яго са скандынаўскім
Одзінам). А найвышэйшая праява агню-дарунку – кветка папараці (Пярунаў агонь),
якая адкрывае клады й дапамагае разумець Мову прыроды. Гэтым Пярун набліжаецца
да старажытна-індыйскага Варуны. Хаця ў нашай мове сам панятак СЛоВа бліжэй да
яшчэ аднаго, якраз нашага, бога ВяЛеСа.
Наступным па зьменлівасьці,
рухавасьці й вялікаму ўплыву на разьвіцьцё ўсялякага стварэньня зьяўляецца
Месяц. І таму ў абрадавых песьнях ён справядліва называецца Гаспадаром – гэта
значыць самым галоўным. Магчыма нават, што грымоты ды бліскавіцы й лічыліся
“размовай”, “кантактам” Пяруна-месяца зь людам. Зрэшты, усе казачныя героі й
богі спраўджваюць містэрыю начнога сьвяціла: яны нараджаюцца дзіўным спосабам,
вельмі хутка сталеюць, робяцца самымі моцнымі, зьдзяйсьняюць подзьвігі, б’юцца
з пачварамі, ідуць у іншасьвет (паміраюць) і вяртаюцца назад здаравейшымі й
прыгажэйшымі, чым былі. Нават Хрыстос – у нейкім сэнсе, месяцовы бог. З гэтай
прычыны таго ж Пяруна можна атаясаміць з маладзіком, у час якога павялічваецца
колькасьць эмацыйных перажываньняў і няшчасных выпадкаў. Вялеса, цара памерлых
– з трохдзённым перакроем (паміж ветахам і маладзіком).
Відавочна, што месяц спрыяе
ўрадлівасьці й гэтым спалучаецца ў функцыях з Родам і рожаніцамі – дваццацьцю
сямю сузор’ямі (стойбішчамі), якія сьвяціла праходзіць за дваццаць сем дзён.
Далей ідуць такія
глябальныя зьмены, як зьмены сэзонаў, а ў чалавечым жыцьці – гэта рост,
сталеньне й старасьць. І тут на першы плян выступае функцыя часу. А сярод багоў
правіць баль Каляда. Містэрыя вясны, лета, восені, зімы багата прысутнічае і ў
абрадах, і ў казках (казка пра калабка; пэрсанажы каня, цыгана, мядзьведзя й
казы на каляды – пэрсаніфікуюць вясну,
восень, лета й зіму). Гэтак, усё вышэй згаданае – толькі мажлівыя фрагмэнты неабсяжных
ведаў нашых дзядоў, што ўспрымалі Зямлю за выходную кропку ўсіх вымярэньняў. Як
можна меркаваць па старажытна-індыйскіх Ведах, сонца, агонь, сьвятло, цяпло,
залатая раса, залаты дождж, урадлівасьць і інш. зьвязаныя паміж сабой ня болей,
чым зьвязаныя самі словы, якія іх пазначаюць.
Са словам жывуць богі. За
словам жывем мы. Мы не задумваемся, чаму маем дзьве рукі, чаму ходзім,
размаўляем, сьпім, ямо. Але варта захварэць, скалечыцца, засмуціцца – і мы
думаем пра хваробу, недахоп і зважаем на боль сэрца. Мы амаль не задумваемся,
чаму сьвеціць сонца, а пад нагамі сьцелецца дарога, чаму дзень зьмяняе ноч і
прыходзіць восень. Але варта ўзьняцца буры, грымнуць грому, бліснуць маланцы,
запаліцца агню – і мы ўспамінаем Бога. Бога, які дзесьці там, высока-высока ў
небе.
Мы прыпісваем Богу свае
лепшыя праявы, чорту – свае хібы. Каму ж у нашай міталёгіі мы прыпісваем
прыгажосьць, сьвятло й любоў? Звычайна, залатому Выраю й дзядам, якія чакаюць
нас у лепшым сьвеце. І мы недалёкія ад праўды. У “дзядоў” для нас уцелясьніліся
старажытныя богі-д э в ы (згадайма сьвята Дзяды, камень-Дзед Менскага капішча й
прыпеўку “дзед-Ладун” у абрадавых сьпевах), хаця іх сьляды можна ўбачыць і ў
такіх словах як “дзіцё”, “дзядзька”, “дзева”, “дзіва”, а таксама “цёця” (багіня),
“цюцька” (сьлед татэмізму)… “Дзед”3 – даслоўна “мёртвы” і азначае, хутчэй, не старога
чалавека, а важнага.
Таямніцы багоў-дзядоў
ведаюць птушкі, пчолы, матылькі. Продкі верылі, што дзяцей прыносіць бусел (л е
ль к а), а душа памерлага можа абяртацца матыльком.
І ўсё ж, чагосьці не хапае.
Ветру?
У германцаў і кельтаў ёсьць
прасьветлыя э ль ф ы*4, пра якіх напісана гара кнігаў самага рознага кшталту. У
хрысьціянскай традыцыі ёсьць вельмі падобныя да эльфаў а н ё л ы. У будызме ў
свой час таксама ўзьнікла “цёплая” плынь: душа праз рэінкарнацыі дасягае
Нірваны й в я р т а е ц ц а, каб
дапамагаць іншым у выглядзе б а д х і -с а т в ы.
У нашым язычніцтве,
здавалася б, нейкай групоўкі ня існуе – адныя асобы. Але такія багатыя традыцыі
й абрады, як у нас, патрабуюць больш складанай арганізацыі жыцьця.
Сваёй адсутнасьцю
фізіялягічных патрэбаў і песеннасьцю да тых жа эльфаў набліжаюцца р у с а л к і. Зьнешне й па функцыях да
эльфаў і анёлаў падобныя толькі Ляля (Лёля, Леля) і Лель – спагадлівыя,
сьветлыя богі прыгажосьці, якія дапамагаюць людзям, асабліва, у нейкіх
пяшчотных стасунках ці, напрыклад, у народзінах дзіцяці (тут ізноў прыгадайма
бусла-л е ль к у). Тое, што гэта асабовыя імёны ў некаторых выклікае
справядлівы сумнеў.
Увогуле, ‘эль’ у адных мовах
і азначае ‘бог’, у іншых – ‘сьвятло’. Магчыма, ўсе гэтыя прыпеўкі “ля-ля”,
“лю-лі”, “лё-лі”5 – зусім і не прыпеўкамі былі калісь.
Канчатак -ва (эльфы, альвы)
азначае, па-першае, зборнасьць (параўнайма – літва, дзятва, інш.), а таксама
вяршынства: ва(н) – цар, ВАладар. ‘В’ роднаснае ‘Б’, ‘БА’ – сусьветная душа, а
значыць, звыклае для нас БОг. Чаму ж у адным слове два склады, якія азначаюць
бога (эль-ф)?
Што ёсьць Бог, напрыклад, у
Бібліі? Слова, ‘ля-ля’. І Бог ёсьць Любоў. ‘Лель’ азначае ‘пяшчота’, што найбліжэй
да панятку ‘любоў’, прычым ‘любоў чыстая’. І ў ЛюБоў вельмі лёгка
трансфармуецца эЛьФ, аЛьВ (ангельск. Love), аЛьБа (ням. Lieben). Значыць,
‘лель’ моўна абсалютна роўны ‘эльфу’: і бог, і любоў.
Услухайцеся: ль-э-ль. Лель
вучыць чалавека ласцы, пяшчоце, ненасільлю, мяккасьці. Ён – як л і л е я –
чысты, лагодны, безабаронны. Як лілея – першая за ружу царыца кветак, царыца
залатога не-драпежнага веку, які папярэднічаў нашаму. Лель – як л е ў – цар зьвяроў і сымбаль арыя-а р а т а
г а – п а л е л я. Птушка леля – л е ль к а – крылаты цар нашай нябеснай
прасторы, бог, які прыносіць чалавечую душу КА.
Лель – неад’емная частка
многіх імёнаў: Міха-эль (роўны-богу), Ел-ізавета (бог-мая-клятва). Лель – гэта
жыцьцёвая сіла чалавека – л а (тыбет). Лель – гэта ключ і зьвяно да бясконцага
шэрагу: лельвані, энліль, нінліль, элахім, ліліт, леўка, леза, лін, лікор, лоа,
ло, локі, ловалангі, лу, луг, льлеу, лун-ван, лха, але, алла, аллах, аллат…
Лелі самі нараджаюцца ў
вуснах дзіцяці ягоным першым л я л я-
каньнем. Лелем мацуецца песьня “ля-ля”, “лю-лі”. Лелем (ляляй) вылучаецца
Прыгожае й аддзяляецца ад Пачварнага. Лелі артыклямі раманскіх моў вызначаюць
род і лік, мераюць, уцелясьняюць усё названае, ствараюць: il, lo, gli, la, le
(італ.), la, le, les (фр.).
вышэй згаданае – толькі
мажлівыя фрагмэнты неабсяжных ведаў нашых дзядоў, што ўспрымалі Зямлю за
выходную кропку ўсіх вымярэньняў. Як можна меркаваць па старажытна-індыйскіх
Ведах, сонца, агонь, сьвятло, цяпло, залатая раса, залаты дождж, урадлівасьць і
інш. зьвязаныя паміж сабой ня болей, чым зьвязаныя самі словы, якія іх
пазначаюць.
Са словам жывуць богі. За
словам жывем мы. Мы не задумваемся, чаму маем дзьве рукі, чаму ходзім,
размаўляем, сьпім, ямо. Але варта захварэць, скалечыцца, засмуціцца – і мы
думаем пра хваробу, недахоп і зважаем на боль сэрца. Мы амаль не задумваемся,
чаму сьвеціць сонца, а пад нагамі сьцелецца дарога, чаму дзень зьмяняе ноч і
прыходзіць восень. Але варта ўзьняцца буры, грымнуць грому, бліснуць маланцы,
запаліцца агню – і мы ўспамінаем Бога. Бога, які дзесьці там, высока-высока ў
небе.
Мы прыпісваем Богу свае
лепшыя праявы, чорту – свае хібы. Каму ж у нашай міталёгіі мы прыпісваем
прыгажосьць, сьвятло й любоў? Звычайна, залатому Выраю й дзядам, якія чакаюць
нас у лепшым сьвеце. І мы недалёкія ад праўды. У “дзядоў” для нас уцелясьніліся
старажытныя богі-д э в ы (згадайма сьвята Дзяды, камень-Дзед Менскага капішча й
прыпеўку “дзед-Ладун” у абрадавых сьпевах), хаця іх сьляды можна ўбачыць і ў
такіх словах як “дзіцё”, “дзядзька”, “дзева”, “дзіва”, а таксама “цёця”
(багіня), “цюцька” (сьлед татэмізму)…
“Дзед”3 – даслоўна “мёртвы” і азначае, хутчэй, не старога
чалавека, а важнага.
Таямніцы багоў-дзядоў
ведаюць птушкі, пчолы, матылькі. Продкі верылі, што дзяцей прыносіць бусел (л е
ль к а), а душа памерлага можа абяртацца матыльком.
І ўсё ж, чагосьці не хапае.
Ветру?
У германцаў і кельтаў ёсьць
прасьветлыя э ль ф ы*4, пра якіх напісана гара кнігаў самага рознага кшталту. У
хрысьціянскай традыцыі ёсьць вельмі падобныя да эльфаў а н ё л ы. У будызме ў
свой час таксама ўзьнікла “цёплая” плынь: душа праз рэінкарнацыі дасягае
Нірваны й в я р т а е ц ц а, каб
дапамагаць іншым у выглядзе б а д х і -с а т в ы.
У нашым язычніцтве,
здавалася б, нейкай групоўкі ня існуе – адныя асобы. Але такія багатыя традыцыі
й абрады, як у нас, патрабуюць больш складанай арганізацыі жыцьця.
Сваёй адсутнасьцю
фізіялягічных патрэбаў і песеннасьцю да тых жа эльфаў набліжаюцца р у с а л к і. Зьнешне й па функцыях да
эльфаў і анёлаў падобныя толькі Ляля (Лёля, Леля) і Лель – спагадлівыя,
сьветлыя богі прыгажосьці, якія дапамагаюць людзям, асабліва, у нейкіх
пяшчотных стасунках ці, напрыклад, у народзінах дзіцяці (тут ізноў прыгадайма
бусла-л е ль к у). Тое, што гэта асабовыя імёны ў некаторых выклікае справядлівы
сумнеў.
Увогуле, ‘эль’ у адных
мовах і азначае ‘бог’, у іншых – ‘сьвятло’. Магчыма, ўсе гэтыя прыпеўкі
“ля-ля”, “лю-лі”, “лё-лі”5 – зусім і не прыпеўкамі былі калісь.
Канчатак -ва (эльфы, альвы)
азначае, па-першае, зборнасьць (параўнайма – літва, дзятва, інш.), а таксама
вяршынства: ва(н) – цар, ВАладар. ‘В’ роднаснае ‘Б’, ‘БА’ – сусьветная душа, а
значыць, звыклае для нас БОг. Чаму ж у адным слове два склады, якія азначаюць
бога (эль-ф)?
Што ёсьць Бог, напрыклад, у
Бібліі? Слова, ‘ля-ля’. І Бог ёсьць Любоў. ‘Лель’ азначае ‘пяшчота’, што
найбліжэй да панятку ‘любоў’, прычым ‘любоў чыстая’. І ў ЛюБоў вельмі лёгка
трансфармуецца эЛьФ, аЛьВ (ангельск. Love), аЛьБа (ням. Lieben). Значыць,
‘лель’ моўна абсалютна роўны ‘эльфу’: і бог, і любоў.
Услухайцеся: ль-э-ль. Лель
вучыць чалавека ласцы, пяшчоце, ненасільлю, мяккасьці. Ён – як л і л е я –
чысты, лагодны, безабаронны. Як лілея – першая за ружу царыца кветак, царыца
залатога не-драпежнага веку, які папярэднічаў нашаму. Лель – як л е ў – цар зьвяроў і сымбаль арыя-а р а т а
г а – п а л е л я. Птушка леля – л е ль к а – крылаты цар нашай нябеснай
прасторы, бог, які прыносіць чалавечую душу КА.
Лель – неад’емная частка
многіх імёнаў: Міха-эль (роўны-богу), Ел-ізавета (бог-мая-клятва). Лель – гэта
жыцьцёвая сіла чалавека – л а (тыбет). Лель – гэта ключ і зьвяно да бясконцага
шэрагу: лельвані, энліль, нінліль, элахім, ліліт, леўка, леза, лін, лікор, лоа,
ло, локі, ловалангі, лу, луг, льлеу, лун-ван, лха, але, алла, аллах, аллат…
Лелі самі нараджаюцца ў
вуснах дзіцяці ягоным першым л я л я-
каньнем. Лелем мацуецца песьня “ля-ля”, “лю-лі”. Лелем (ляляй) вылучаецца
Прыгожае й аддзяляецца ад Пачварнага. Лелі артыклямі раманскіх моў вызначаюць
род і лік, мераюць, уцелясьняюць усё названае, ствараюць: il, lo, gli, la, le
(італ.), la, le, les (фр.).
Лелі пазначаюць Іншага:
lui, elle, elles (ён, яна, яны), alle (другі). Сьвядомасьць чалавека –
дыялягічная. Дыялёг – аснова нашай вярбальнай прыроды: ёсьць Я й ёсьць Іншы.
Мысьленьне – гэта дыялёг чалавека з богам, тым богам, які – Слова. З
Богам-лелем. СЛоВа ж зь вялікай літары, у сваёй найвышэйшай праяве – дзіця
ВяЛеСа, ягоны адбітак у сусьветным люстры.
Ідэю леляў-эльфаў даволі
цікава ажывіла ў сваіх апавяданьнях Эльза Андрушкевіч.
Справа за дробязьзю –
адшукаць Абярона6 . Але й тут няма складанасьцяў: АБяРоН, О, ПяРуН.
Цікавы варыянт – АПаЛоН – як мяркуецца, адзін з самых архаічных багоў Алімпу.
Дарэчы, якраз на поўнач ён лётае хаваць свае залатыя стрэлы, і абрад пахаваньня
стралы можна сустрэць на ўсходзе Беларусі.
Хрысьціянскі займеньнік
Пяруна І ль л я самым неверагодным чынам вяртае нас да леляў
і паказвае ўсю веліч Мовы. У Мове няма анічога выпадковага. Кожнае слова
падобнае да чалавека й леля: яно нараджаецца, прымае форму, мяняецца, памірае й
уваскрасае, каб надаць новы сэнс, новае жыцьцё, новае гучаньне й тым самым
узбагаціць Сусьвет. Сусьвет чалавечае душы.
______________________
1 Богі –
пішыцца з маленькай літары: ёсьць Бог і ёсьць богі, як праявы Бога
2 фэнтэзі – літаратурны жанр, від фантастыкі, які яшчэ
называецца “меч-і-чары”. Самы знакаміты пісьменьнік фэнтэзі Дж. Толкіен
3 dead (анг.)
4
чалавекападобныя духі лесу – высокія, сьветлыя прыгажуны, якія валодаюць
магіяй слова, сьпяваюць рулады і т.п.
5 нагадвае медытатыўную практыку са спандай – рытмам,
які ляжыць у аснове ўсяго сусьвету
6 цар эльфаў