Iльля Сін. Нуль.

Выдавец Логвінаў І., 2002. Невский простор, 2002. Другі фронт мастацтваў, 2002. Рунь, 2002. 108 с.

 

“Нуль” – гэта поўны абсалют; прастора нуля – месца парушанага сьвету, сьвету выпадковасьцяў, што ўраўноўваюць мажлiвае й зусiм неверагоднае ў сваiх правах. Фантасмагарычная псэўдарэчаiснасьць, квiтнеючая мэтафарамi,  паступова перацякае ў гiстэрычную плынь несьвядомасьцi. Псэўдасацыяльныя матывы – адзiная недарэчная сувязь з рэчаiснасьцю. Выразнасьць вольнай ускоснай мовы – увесь час штосьцi замоўчваецца. Паэтычна-мэтафарычнае мысьленьне прозы, выразнасьць, недасягальнасьць словаў – ажно да паранаiдальнага адчуваньня нематы мовы. Разрывы думак, кавалкi падзеяў i жыцьцяў. Героi – нягеглыя паўрэчы, кволыя, агiдна – пяшчотныя iстоты з расплывiстымi антрапаморфнымi рысамi  – трансфармаваныя пэрсанажы Вiяна, Cартра, Мэры Шэлi, амаль жывыя – Тэатра Псыхiчнай Неўраўнаважанасьцi,– усе ўцягнутыя ў бессэнсоўны колазварот арганiчна-неарганiчных рэчываў. Дзiцячая жорсткасьць не абмежаваная правiламi гульнi. Фаталiстычны абсурд яе кранаюча-гiранiчны.

“0” пакiдае ў стане поўнай няўпэўненасьцi, сумневе нават у асабiстым iснаваньнi.

 

Алеся Мікалайчык